Спадчына: Пінігін Віктар Андрэевіч
Аўторак, 25 Лістапад 2025 16:44
28 лістапада 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Андрэевіча Пінігіна (1955), паэта, старшыні народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Літаратурная правінцыя»
Віктар Андрэевіч Пінігін нарадзіўся 28 лістапада 1955 г. у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Лунінца ў 1973 г. і паступіў у Бярозаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў № 109, якое праз год скончыў з адзнакай. Працаваў у Лунінецкай ПМК-47 муляром чацвёртага разраду.